Яшчэ адзін цікавы спосаб перавозу кантрабанды
Маладая беларуская пара ехала ў падарожжа на кемпінгу, мытнікам патлумачыла, што едзе ў Гданьск на адпачынак. У аўто была дошка для серфінгу з прыстасаваннямі. Але мытнікі вырашылі больш уважліва дагледзець кемпінгавы аўтамабіль знутры.
Як аказалася, у адмыслова пераробленай столі і падвойнай падлозе кемпінгу знайшлося больш чым 3 тысячы пачак цыгарэт на суму 20 тысяч злотых (некалькі менш, чым 20 мільёнаў рублёў).
Цыгарэты канфіскавалі, кемпінг затрыманы, беларускай сям’і пагражае вялікі штраф.
Паводле www.tvp.pl/bialystok