Конкурс прыгажосці па-гарадзенску
Конкурс ладзіцца ўжо восьмым разам, раз на два гады. У ім удзельнічаюць студэнткі гродзенскіх ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных установаў. Сёлета будзе ўдзельнічаць 8 дзяўчын, якія будуць дэманстраваць творчыя здольнасці – таньчыць, спяваць, дэкламаваць вершы. Будуць паказваць элементы абраду Сёмуха, казаць вітальныя словы пад каравай, а таксама чакаецца дэфіле ў адзенні ад салона-студыі “Купава” “Саламяная феерыя”.
Конкурс цалкам беларускамоўны і мае на мэце распаўсюд і павышэнне цікавасці да фальклорных беларускіх традыцый.
Дзяўчыны-ўдзельніцы фальклорнага конкурсу таксама будуць удзельнічаць у Фестывалі нацыянальных культур.
Фота Вітаўта Рудніка