Першая спроба рэйдэрскага захопу ў Беларусі здзейснілася на Гродзеншчыне
Пра гэта заявіў старшыня назіральнага савета ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” Ганна Грынцэвіч і дырэктар Аляксандр Дубовік.
Як распавялі кіраўнікі, такая акцыя праводзіцца шляхам неаб’ектыўнага інфармавання акцыянераў. Рознымі спосабамі ім прапануецца прадаць, перадаць у даверанае карыстанне свае акцыі, па коштах як мінімум у 10 разоў меншых іх фактычнага кошту. Такая схема добра вядома ў Расіі, аднак у Беларусі назіраецца ўпершыню.
Мэта яе, гаворыцца ў заяве Ганны Грынцэвіч і Аляксандра Дубовіка, за капейкі атрымаць кантроль над прадпрыемствам, кошт якога мільярды.
Спробы рэйдэрскага захопу звязваюць з тым, што ён меў пэўныя цяжкасці ў 2008-2009 гадах, аднак з крызісу ўдалося выйсці і з 2009 года пачаўся рост вытворчасці. Кіраўніцтва заклікала акцыянераў не паддавацца на ўгаворы прадаць ці перадаць ў даверанае карыстанне свае акцыі і застацца паўнапраўнымі гаспадарамі свайго завода.
У сваю чаргу новы гродзенскі губернатар Сямён Шапіра заявіў, што ўсе спробы рэйдэрскага захопу прадпрыемстваў рэгіёну выключаныя: у Гродзенскай вобласці адразу ж спынены ўсялякі несанкцыянаваны продаж уласнасці, сказаў губернатар.
Паводле http://telegraf.by