Упершыню ў Гродна пабудуюць дамы па сучасных еўрапейскіх стандартах

Дамы спраектавала інжынерная кампанія “Ideab Project”, якая мае сваё прадстаўніцтва ў Гродна.

 

Будаўніцтва будзе адбывацца ўпершыню па сучасных нямецкіх тэхналогіях, энергазберагальныя паказальнікі будучага жытла будуць адпавядаць існуючым стандартам Еўрасаюзу. Нягледзячы на тое, што ў Гродна здадзены ў эксплуатацыю першы энергазберагальны дом па вуліцы Дзяржынскага, у дамы па Шчорса будуць інтэграваны розныя сістэмы кіравання, якія дазваляюць аўтаматычна сачыць за спажываннем цяпла, энергіі і рэгуляваць гэтыя параметры.

 

Кошт праекта, які зацверджаны Саветам Міністраў Беларусі ў лютым гэтага году, складае 4,5 мільёны даляраў. На паверсе кожнага пад’езда будзе па тры кватэры ад 43 да 75 кв м. Кошт квадратнага метра будзе складаць трохі менш за 600 даляраў.

alt=”Image 9028″ sub=”Праект энергазберагальнага дома па вуліцы Шчорса” >

Старшыня праўлення Мінскага гарадскога аддзялення Міжнароднага грамадскага аб’яднання эколагаў Яўген Шырокаў лічыць, што чым больш такіх дамоў будзе пабудавана, тым менш залежнасці будзе ад высокіх коштаў на газ. У Беларусі будуюцца энергазберагальныя будынкі, ёсць розныя шляхі зберагання энергіі. Магчыма проста палепшаная цеплаізаляцыя, сустракаюцца энергапасіўныя дамы, дзе ўвогуле не патрэбна сістэма ацяплення, дамы з нулявым спажываннем энергіі, напрыклад, дамы з саламяных блокаў. У энергазберагальных дамах каэфіцыент супраціўлення цеплааддачы ў 3-4 разы вышэй, чым патрабуецца па сучасных беларускіх стандартах.

З выкарыстаннем інфармацыі s13.ru

Здымак з euroradio.fm