У пошуках макавых пасеваў
Падчас яе ворганы ўнутраных спраў узаемадзейнічаюць з іншымі зацікаўленымі сілавымі структурамі, каб спыніць распаўсюд наркасыравіны расліннага паходжання, а таксама знайсці і знішчыць пасевы наркаўтрымліваючых культур.
Досьвед мінулых гадоў паказаў, што на Гродзеншчыне дагэтуль у вялікіх колькасцях канфіскоўваецца марыхуана, макавая саломка, псіхатропныя рэчывы і наркатычныя сродкі саматужнага вырабу. У мінулым годзе падчас правядзення спецаперацыі “Мак” на Гродзеншчыне вынайшлі 414 незаконных пасеваў маку на плошчы агулам 66,3 тыс. кв метраў. У цэлым за мінулы год падчас аперацыі выявілі 148 злачынстваў па лініі наркакантролю.
За лета мінулага году ў межах крымінальных справаў з незаконнага абароту канфіскавалі 77,8 кілаграм наркасыравіны, у тым ліку 41,8 кілаграм макавай саломкі і 35,9 марыхуаны, 12,7 грамаў экстракцыйнага опію, каля двух кілаграмаў іншых наркасродкаў – гераін, метамфетамін.
У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам сяўба ці вырошчванне забароненых раслін без мэты продажу ці выраб наркасродкаў караецца адміністрацыйна – штраф да 20 базавых велічыняў, калі адзначаецца продаж – адказнасць будзе крымінальная, якая прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Паводле uvd.grodno.by