Рашэнне па справе Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана зноў перанесенае

Але гэта не азначае, што рашэнне не можа быць апублікавана раней пазначанай даты, паведаміў Вадзім Дзевятоўскі карэспандэнту БЕЛТА. Падчас студзеньскіх слуханняў у САS было сказана, што рашэнне будзе гатова ўвесну, аднак па невядомых спартсменам прычынах яго агучванне пераносіцца.

 

Падчас трохдзённых студзеньскіх слуханняў у Спартыўным арбітражным судзе ў Лазанне Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан аспрэчвалі рашэнне дысцыплінарнай камісіі МАК пра пазбаўленне іх медалёў пекінскай Алімпіяды-2008 з-за станоўчых допінг-пробаў. Суд не вынес тады рашэння, якое было перанесенае на весну. Аднак вердыкт не вядомы дагэтуль.

 

Такім чынам, справа беларускіх кідальнікаў молата цягнецца ўжо са жніўня 2008 году, калі спартсменам прад’явілі вынікі допінг-пробаў. Дысцыплінарная камісія МАК тады ў канцы 2008 году прыняла рашэнне ануляваць вынікі беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе-2008 у сувязі з вынікамі допінг-пробаў.

 

Беларускі бок заяўляе пра неакуратную арганізацыю працы пекінскай лабараторыі і адхіленні ад стандартаў Сусветнага антыдопінгавага агенцтва падчас даследаванняў пробаў Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана. Па меркаванні беларускіх і замежных спецыялістаў, ёсць дастаткова падставаў, каб прызнаць вынікі допінг-тэстаў несапраўднымі.

 

Калі спартсмены не змогуць даказаць сваю невінаватасць, Вадзім Дзевятоўскі будзе вымушаны вярнуць свой срэбраны медаль, а Іван Ціхан – бронзавы. Акрамя таго, Вадзім Дзевятоўскі, які другім разам трапіўся на допінгу, пажыццёва пазбавіцца прымаць удзел у Алімпійскіх гульнях.

Здымак з http://naviny.by