Улічаць ці не карыстальнікаў Wi-Fi ў кавярнях і гатэлях?
Пра гэта паведаміў падчас он-лайн канферэнцыі на БЕЛТА начальнік аддзела аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Беларусі Аляксандр Горбач.
Па яго словах, да пастаўшчыкоў паслуг па доступе ў Інтэрнет належаць толькі суб’екты гаспадарання, якія маюць ліцэнзію на ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг электрасувязі.
Карыстальнікі Wi-Fi ў пунктах калектыўнага карыстання ідэнтыфікавацца будуць. У адпаведнасці з пастановай Саветаў Міністраў №646 прадугледжваецца, што пастаўшчык паслуг электрасувязі абавязаны ідэнтыфікаваць карыстальніка і інтэрнет-рэсурсы, да якіх ён звяртаўся.
Пытанне пра ідэнтыфікацыю карыстальнікаў Wi-Fi, у прыватнасці тых, хто карыстаецца беспарольным доступам, з’яўляецца адкрытым. Пры неабходнасці рэгістрацыі абаненцкіх тэрміналаў перспектыўнасць развіцця гэтай тэхналогіі ў Беларусі ставіцца пад сумнеў. Акрамя таго, пакуль няясна, якім чынам такая працэдура можа ажыццяўляцца ў грамадскіх месцах, уключаючы кавярні, гатэлі і санаторыі, калі тыя не прылічаюцца да пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі.