100 працоўных месцаў і новая вытворчасць
Гэта замежнае прадпрыемства з нямецка-расійскім капіталам «ГродГальванікаБел» па вытворчасці аховы металаканструкцый ад карозіі метадам гарачага ацынкавання. Да гэтага часу ў Беларусі не было такой вытворчасці. Металаканструкцыі адвозілі для антыкаразійнай апрацоўкі ў іншыя краіны.
Металаканструкцыі з антыкаразійным пакрыццём запатрабаваны ў аўтамабілебудаванні, будаўнічай, энергетычнай і іншых галінах. Для будаўніцтва завода будзе выдзелены ўчастак плошчай 12 га на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны. Рэалізацыя праекта разлічана на 7 гадоў. На прадпрыемстве прадугледжваецца стварыць не менш як 100 працоўных месцаў.
ЗП «ГродГальванікаБел» плануе экспартаваць ацынкаваныя вырабы ў Расію, Літву, Латвію, Польшчу, Германію.
ТС паводле інф. БелТА
Фота з сайту gazeta.grodno.net