Не кідайце свой аўта, дзе папала! Забяруць…
Для набыцця эвакуатара былі выкарыстаны грошы з гарадской казны. У першую чаргу будуць эвакуяваць аўтамабілі, якія прыпаркаваныя ў зоне дзеяння знакаў, што забараняюць стаянку.
Свае аўта нядбайныя кіроўцы змогуць забраць са стаянкі ў Панямуні пры ўмове аплаты расходаў на эвакуацыю.
Прайс-ліст выглядае так:
Br57 тыс. – аплата за паслугі эвакуатара па пагрузцы, перавозцы і разгрузцы;
да Br 17,5 тыс. – штраф;
Br2,5 тыс. – сутачная аплата за стаянку.
Акрамя таго, эвакуатар будзе выкарыстоўвацца для транспарціроўкі пацярпелых у выніку ДТЗ аўтамашын.
Інф. і фота http://prosto-free.livejournal.com