Гарадзенскія «слінгамамы» разам адзначаць 8 сакавіка

|

Многія з іх маюць дваіх дзяцей, якіх выгадавалі ў слінгах. Слінгі – спецыяльныя шалікі розных памераў і канфігурацый, у якіх маці носяць маленькіх дзяцей замест таго, каб вазіць у калясках.

Як правіла, «слінгамамы» адначасова з’яўляюцца прыхільніцамі і прапагандысткамі груднога гадавання і актыўнага ладу жыцця.

У красавіку плануецца правесці шэсце «слінгамам» з дзецьмі па вуліцах Гродна з мэтай прапаганды гэтага руху.

ТС па инф. БЕЛТА