Кіроўцы мапедаў таксама атрымаюць катэгорыю
Новае кіроўчае пасведчанне будзе ўяўляць сабою звычайную пластыкавую картку, на якой будзе фатаграфія ўладальніка правоў, нумар, дзяржаўны орган, які яго выдаў, а таксама наяўныя катэгорыі.
Раней начальнік УДАІ МУС Юры Ліцвін паведаміў журналістам, што новыя кіроўчыя правы плануецца ўвесці ў снежні. Акрамя таго, ДАІ па-ранейшаму мае намер увесці новую катэгорыю «АМ» для кіроўцаў мапедаў, скутэраў і іншых падобных транспартных сродкаў. Для атрымання такіх правоў не трэба ў абавязковым парадку здаваць іспыты ў Дзяржаўтаінспекцыі. Гэта будзе рабіцца на добраахвотнай аснове. Больш таго, калі чалавек ужо мае правы катэгорыі «А» або «В», то па заяўляльным прынцыпе ён зможа атрымаць і «АМ». У той жа час ДАІ пакуль не збіраецца ўводзіць асобную катэгорыю для кіравання машынамі з аўтаматычнай каробкай перадач.
Па інф. БелТА
Фота http://avtocredit.av.by