Ігар Алоўнікаў у Гродна

Народны артыст Беларусі, прафесар Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, саліст “Белдзяржфілармоніі” Ігар Алоўнікаў адыграе праграму твораў XIV-XX стагоддзяў.

 

Мінулы канцэрт арганнай музыкі, які ладзілі ў маі, прайшоў на “ўра”. Праграму выконваў Канстанцін Шароў, таксама з “Белдзяржфілармоніі”, усе квіткі былі раскупленыя, – паведаміў рэдактар з Гродзенскай абласной філармоніі Сяргей Звераў. – Арган у Фарным касцёле самы лепшы варыянт, каб ладзіць такога кшталту канцэрты, акустыка цудоўная, у нас ужо здаўна ёсць дамоўленасць з каталіцкай царквой праводзіць там канцэрты.

 

Пачатак канцэрта а 20 гадзіне. Кошт квітка – 10 тысяч рублёў. Квіткі можна набыць у касе Гродзенскай філармоніі.