У гродзенскіх летніках найменш парушэнняў

На наш погляд, дзіцячыя летнікі нядрэнна падрыхтаваліся да аздараўленчага перыяду, – мяркуе загадчыца аддзяленнем гігіены дзяцей і падлеткаў Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Наталля Юрчанка. – Добра падрыхтаваная матэрыяльна-тэхнічная база, хоць у большасці кругласуткавых летнікаў яна даволі старая, і таму трэба было ўкласці шмат працы і высілкаў. У 13 з 29 летнікаў Гродзенскай вобласці зрабілі капітальныя рамонты блокаў харчавання.

 

Прыведзеныя ў належны выгляд прыбіральні – у большасці летніках яны знаходзяцца па-за карпусамі, а таму мелі даволі неўладкаваны выгляд.

 

Пільную ўвагу санітарна-гігіенічных службаў прыцягвае арганізацыя харчавання ў летніках:

Мы сочым, каб у летніках вельмі жорстка і прынцыпова выконваліся ўсе існуючыя нарматывы арганізацыі дзіцячага харчавання.

 

У выніку парушэнні зафіксаваныя ў 20,5 % летніках кругласуткавага знаходжання і 22% дзённага знаходжання. Калі ў рэспубліцы зафіксавана 6 выпадкаў захоўвання пратэрмінаваных прадуктаў, то на Гродзеншчыне не было ніводнага такога парушэння. Сярод парушэнняў Наталля Юрчанка адзначыла невыкананне прыкладнага меню, парушэнне тэхналогіі прыгатавання стравы, парушэнне прыбірання абсталявання ў блоку харчавання і іншыя.

 

У І змену на Гродзеншчыне працавала 577 летнікаў кругласуткавага і дзённага знаходжання, з іх 29 стацыянарных летнікаў.