Этна- і нігілістычны джаз на адной сцэне
Імпрэза будзе зарганізавана на пляцоўцы Live Music Grodno ў ліцэі №1 па БЛК, 21. “Akana NHS” выконвае джаз і фолк, альбом гурта быў адзначаны як лепшы дэбют года парталам Experty.by.
Сяргей Пукст грае нігілістычны (фартэпіянны) джаз, канцэпцыю якога сам і распрацаваў у канцы 90-х гадоў. Яшчэ два кірункі творчасці музыкі – акустычная і рок-музыка.
Пачатак канцэрта ў 19 гадзін. Кошт квітка 10 тысяч рублёў.
Здымак паводле urban.by