Ігумення гродзенскага манастыра стала жанчынай году

|

Матушка Гаўрыіла перамагла ў намінацыі “За ўнёсак у духоўна-маральнае адраджэнне грамадства”.

Усяго на конкурсе было абвешчана 10 намінацыяў, даслана 50 заявак ад прэтэндэтак на перамогу.

Два разы на год у манастыры матушка Гаўрыіла арганізоўвае сустрэчы з маці загінутых у мірны час салдат, а таксама з дзецьмі-інвалідамі. Па яе ініцыятыве здзяйсняецца патранаж за інвалідамі і малазабяспечанымі людзьмі.

Пры манастыры арганізавана раздача прадуктаў харчавання і рэчаў для бяздомных і бедных. З ініцыятывы і падтрымкі ігуменні практыкуюцца сустрэчы з навучэнцамі гродзенскіх школ, праводзяцца духоўныя вечары, паломніцтва да святых месцаў і іншыя дабрачынныя мерапрыемствы.

На здымку: Ігумення Гаўрыіла у сценах гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.

Фота: grsu.by