Актывісты СПБ сабралі каля 45 тысяч злотых ахвярам наваднення ў Польшчы
Цягам апошняга месяца Саюз палякаў збіраў матэрыяльную дапамогу для ахвяраў наваднення ў Польшчы. Грошы ўчора перадалі в.а. старшыні СПБ Анжаліка Арэхва і былая старшыня арганізацыі Анжаліка Борыс у Генеральнае Консульства Польшчы ў Гродне на рукі генеральнага консула Анджэя Хадкевіча, паведамляе Анджэй Пачобут на ўласным блогу.
Гэтыя сродкі павінны быць перададзеныя пры пасярэдніцтве дыпламатаў гміне Вілкув (Любэльскае ваяводства Польшчы), якая вельмі моцна пацярпела ад наваднення.
Агулам сябры СПБ сабралі: 19.733.290 беларускіх рублёў, 6.845 даляраў ЗША, 427 злотых, 315 еўра, 100 расейскіх рублёў. Разам гэта складае каля 45 тысячаў польскіх злотых.