Пілігрымка да месца масавых растрэлаў

| Без катэгорыі

У 1942-1943 гг. непадалёк ад Навумавічаў было забіта каля 200 чалавек.

Сярод іх была Мар’яна Бярнацкая, простая жанчына з мястэчка Ліпск, якое знаходзіцца зараз на польскім баку мяжы.

Пасля таго, як партызаны забілі ў гэтым мястэчку нямецкага жаўнера, фашысты ўзялі ў закладнікі мірных жыхароў, сярод якіх апынуліся сын і цяжарная нявестка Бярнацкай.

Жанчына ўпрасіла немцаў, каб тыя пакінулі нявестку, а замест той забралі на растрэл яе самую.

>

Памятны крыж на месцы масавых растрэлаў

 

За гэты подзвіг Святы Айцец Ян Павел ІІ далучыў у 1999 г. Мар’яну Бярнацкую да ліку блаславёных сярод 108 новамучанікаў з часоў Другой сусветнай вайны.

 

Памяць блаславёнай Мар’яны для гарадзенскіх грэка-каталікоў – гэта асаблівы дзень малітоўнага ўспаміну ўсіх мучанікаў-уніятаў.

 

 

Частка пілігрымаў дабіралася на аўто, а 10 пілігрымаў дайшлі з Гродна пешшу, любуючыся чароўнымі краявідамі Гарадзеншчыны.

 

 

Фота Андрэя Вашкевіча