Беларусь далучыцца да Балонскага працэсу?
Паведамленне пра гэта прэс-службы Лукашэнкі змяшчае сайт Агенцыі фінансавых навін.
Мэта Балонскага працэсу – стварэнне Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і яго наступнае ўдасканаленне.
Уступленне Беларусі ў Балонскі працэс будзе садзейнічаць “збліжэнню адукацыйных стандартаў нацыянальнай і еўрапейскай сістэм вышэйшай адукацыі, узмацненню інтэграцыі сфер навукі, адукацыі і высокатэхналагічнай вытворчасці, доступу ў еўрапейскую сетку забеспячэння якасці адукацыі і правядзенню міжнароднай акрэдытацыі беларускіх універсітэтаў” і іншыя карысныя рэчы.
Некалькі год таму Беларусь ўжо была на парозе да ўступлення ў Балонскі працэс. Аднак амаль гатовы закон, які ўводзіў падзел на бакалаўраў і магістраў, быў адкінуты. Беларусаў тады запэўнівалі, што ўсё ж беларуская адукацыя нашмат лепшая.
Чым скончыцца спроба гэтым разам?