Спартсмены – за бяспеку дарожнага руху
Удзельнікі будуць змагацца за галоўную ўзнагароду году – Кубак «Comma Oil» па хуткасным манеўраванні, супернічаючы ў шасці этапах. Акцыя праходзіць ва ўсіх абласных цэнтрах. Рэспубліканскі маштаб і амаль двухмесячная працягласць спаборніцтваў даюць свой плён – у акцыю штогод уключаюцца ўсе новыя ўдзельнікі з розных гарадоў Беларусі.
Некаторыя з гледачоў самі становяцца ўдзельнікамі, дэманструючы свае навыкі кіравання аўтамабілем. Добрым паказчыкам папулярнасці акцыі з’яўляецца вялізная наведвальнасць спаборніцтваў гледачамі, бо ў некаторых гарадах для таго, каб паглядзець выступы віртуозаў руля, збіраюцца да 10 тысяч чалавек.
А паглядзець, сапраўды, будзе на што – паралельныя «паліцэйскія развароты», «дворыкі», бакавыя слізгаценні і кіраваныя заносы, дым тармазных калодак і шын… А некаторым гледачам пашчасціць пракаціцца побач з вядомымі гоншчыкамі ў аўтамабілі на спецыяльных трасах. Фінал традыцыйна адбудзецца напярэдадні Дня аўтамабіліста – 17 кастрычніка ў Менску. Расклад правядзення этапаў акцыі.
Па інф. www.interfax.by