Літоўскага паліцэйскага вызвалілі

Пра гэта паведаміў Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі, перадае БелаПАН.

Прэс-сакратар прэзідэнта Літвы Лінас Бальсіс паведаміў учора ўвечары, што Банкаўскас знаходзіцца ў консульстве Літвы ў Гродна. Мяркуецца, шо пасля ўпарадкавання дакументаў сёння ён вернецца ў Літву.

 

Літоўскі паліцэйскі быў затрыманы 16 жніўня на беларуска-літоўскім памежным пераходзе каля Ашмян. У яго знайшлі 45,5 грама амфетаміна. Банкаўскас падазраваўся ў парушэнні артыкулу 228 Крымінальнага кодэксу Беларусі (кантрабанда) і артыкулу 108 Крымінальна-прцэсуальнага кодэксу (затрыманне па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства). Аднак затрыманы сваю віну адмаўляў. Ягоныя родныя сцвярджаюць, што наркотыкі яму падкінулі.

 

19 жніўня прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ выказала надзею на тое, што “кіраўніцтва Беларусі, разумеючы далікатнасць становішча, забяспечыць хуткае і аб’ектыўнае расследаванне”, “Гэты інцыдэнт не павінен нанесці шкоду развіццю двухбаковых адносінаў паміж краінамі,” – падкрэсліла Грыбаўскайтэ. Па яе словах, гэты выпадак будуць яшчэ расследаваць літоўскія праваахоўныя органы, выкарыстоўваючы ўсе матэрыялы, атрыманыя з Беларусі.

З выкарыстаннем інфармацыі DELFI

Здымак з lrytas.lt