Творчасць прынёманскіх мастакоў у Мінску

Мастакі Прынёмання” – пад такой назвай аб’яднаныя працы мастакоў Гродзенскай арганізацыі Беларускага саюзу мастакоў. Больш за 120 карцін 35 мастакоў з Наваградку, Ваўкавыску, Гродна і іншых мясцовасцяў Гродзеншчыны прадстаўленыя на выставе.

 

Такога кшталту выстава ладзіцца раз на 4-5 гадоў, калі прэзентуецца творчасць выключна сябраў саюзу мастакоў. Мастакі прадставілі свае апошнія творы – не старэйшыя за 2-3 гады. Гэта жывапіс, кераміка, шкло, скульптура, графіка, – патлумачыў старшыня гродзенскай арганізацыі Саюзу мастакоў Аляксандр Анціпін.

 

Гродзенскія мастакі ўдзельнічалі ў 14 міжнародных пленэрах, арганізаваных у Польшчы, Украіне, Турцыі, Італіі і іншых краінах. У Швецыі адбылася персанальная выстава графіка Юрыя Якавенкі.

 

Выстава-продаж у Рэспубліканскай мастацкай галерэі будзе адкрытая для наведнікаў да 19 верасня.