Сіноптыкі збяруцца ў Гродна

|

Як паведаміла ў сярэдзіне жніўня дырэктар дэпартаменту па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Марыя Герменчук, «гідраметэаслужбы Беларусі і Расіі выпрацуюць адзіныя падыходы па папярэджанні насельніцтва аб небяспечных метэаз’явах. Неабходнасць гэтага прадыктаваная апошнімі трагічнымі падзеямі ў Расіі». Па яе словах, профільныя спецыялісты абедзвюх краін штодня абменьваюцца інфармацыяй аб сінаптычнай сітуацыі, у тым ліку аб класах пажаранебяспечнасці ў лясах. Адсочваюцца ўздоўж межаў з Расіяй стан лясных масіваў, забруджванне атмасферы, водны рэжым.

 

Адмыслоўцы гідраметэаслужбаў абедзвюх краін выступілі з ініцыятывай распрацоўкі саюзнай праграмы па гідрометэаралогіі на 2012-2018 гады. Яе галоўная задача – забеспячэнне пэўнай і падрабязнай прыродна-кліматычнай інфармацыяй для ўстойлівага развіцця эканомікі ў інтарэсах бяспекі Расіі і Беларусі.