Шведзкія танцы ў выкананні гродзенскіх актораў

Вечарыну сучаснай шведзкай харэаграфіі ладзіць Пасольства Швецыі ў Мінску сумесна з Гродзенскім абласным драматычным тэатрам.

 

“Там, дзе вада цячэ ўгару” – перфоманс, створаны з выкарыстаннем шэрагу мастацкіх прыёмаў і структур з мэтай даследваць феномен “групы” падчас танцавальнага прадстаўлення. Пастаноўку ажыццявіў шведзкі харэограф Сібрыг Доктэр, у перфомансе задзейнічаныя танцоры менскага тэатра танца “Каракулі”.

 

Яшчэ адна пастаноўка “Але я не…” ў гэты вечар адбудзецца ў харэаграфіі Бено Воорхама, над якім ён працаваў разам з групай маладых гродзенскіх актораў і танцораў.

 

Вечарына адбудзецца ў драмтэатры а 19 гадзіне. Уваходны квіток каштуе 10 тысяч рублёў.

На здымку: тэатр танца “Каракулі” з www.show-biz.by