Скрадзены грузавік спыніла толькі цагляная сцяна
Каля дзевятай ранку п’яны гродзенец скраў аўтамабіль, які належаў фермерскай гаспадарцы. Рухаючыся па вёсцы Гінавічы каля адной з жылых хат, ён не змог справіцца з кіраваннем і з’ехаў з дарогі на левую збочыну. Грузавік пачаў трушчыць усё на сваім шляху. Пашкоджанымі аказаліся адна электраапора, аўтамабіль “Audi 80”, тры дрэвы, агароджа, летняя кухня і калодзеж, ажно пакуль грузавік не ўпёрся ў цагляную сцяны хаты.
На шчасце, жывых ахвяраў у гэтым здарэнні не было.
Паводле інфармацыі gaigrodno.by