Гродзенская спартсменка прывезла медаль з І юнацкіх Алімпійскіх гульняў

Кідальніца молата Алена Навагродская 23 жніўня атрымала срэбраны медаль. Усяго беларускія маладзёны прывезлі з Сінгапура 6 медалёў: 1 залаты, 4 срэбраных і 1 бронзавы. Беларусь прадстаўлялі 50 спартоўцаў у 22 відах спорта.

 

Усяго ў спаборніцтвах удзельнічала больш за 3,5 тысячы маладзёнаў з 205 краін ва ўзросце 14-18 гадоў у 29 відах спорта, уключаных у праграму летніх Алімпійскіх гульняў. У Сінгапуры быў разыграны 201 камплект узнагародаў (на дарослых Алімпійскіх гульнях – 302).