Горад без мовы

|

Да пікетоўцаў падыйшлі міліцыянты і запатрабавалі тлумачэнняў. У журналіста Радыё Рацыя Віктара Прафёненкі забралі пашпарт для высвятлення асобы.

 

Алесь Астроўскі сказаў Радыё Рацыя, што ягоная дачка і дачка Уладзіміра Хільмановіча не змаглі пачаць навучальны год у беларускім класе, хоць бацькі і падавалі заявы на беларускамоўную адукацыю. Пікетоўцы прастаялі ў пікеце паўгадзіны.

Пасля гэтага ім прапанавалі сустрэцца і паразмаўляць з чыноўнікамі аддзела адукацыі гарвыканкама.

 

У гарвыканкаме, аднак, пікетоўцаў раздзялілі ды іх пераняла міліцыя, якая павяла ўдзельнікаў акцыі з гарвыканкама ў пастарунак па вул. Гараднічанскай.

Пасля апытання ўдзельнікаў пікета адпусцілі без складання пратаколаў.