Дзе і як адпачыць 14 – 18 сакавіка
Для аматараў кіно
У кінатэатры «Кастрычнік» Уключна па 18 сакавіка «Пятніца, 13» (жахі, ЗША), 16 сакавіка «Ненароджаны» (трылер, ЗША), 17-18 сакавіка «Дарослая нечаканасць» (моладзевая камедыя, ЗША). Дзецям: 14 – 15 сакавіка «Казкі пра звяратак-2» (10.30). Тэл.: 53-19-42.
У кінатэатры «Космас» 14 – 16 сакавіка «Каханне ў вялікім горадзе» (Расія). Дзецям: 15 сакавіка «Шчастлівы зуб» (10.00). Тэл.: 74-60-13.
У кінатэатры «Усход» 14, 15, 16 сакавіка «Вяртанне мушкецёраў»; 14-16 сакавіка «Аднойчы ў Галівудзе» (камедыя). Дзецям: 15 сакавіка «Ніка: шлях да зорак» (10.00). Тэл.: 75-56-29.
Для тэатралаў
Абласны драматычны тэатр (вул. Маставая, 36): 14 сакавіка (19.00) «Брат Алёша» (па матывах рамана Ф.М.Дастаеўскага); 15 сакавіка «М’сье Амадэй» (камедыя Алена Рэйно-Фуртона). Тэл.: 72-34-27.
Тэатр лялек (вул.Дзяржынскага, 1/1): 14, 15, 17, 18 сакавіка «Прыгажуня і пачвара» (старажытная французская казка для дзяцей і дарослых) Ф.Жугжды. Тэл.: 74-59-30.
Канцэртная зала філармоніі (вул. Гарнавых, 17): 15 сакавіка Фестываль каманд Гродзенскай лігі КВЗ (пачатак 17.00). 17 сакавіка Ірына Афанасьева з праграмай «Я буду з табой …». 18 сакавіка Janet з новай сольнай праграмай. Лепшыя хіты і новыя песні. 19 сакавіка – 15-ці годдзе групы сучаснай харэаграфіі «Тад» (пачатак 19.00). Тэл.: 54-19-19, 52-72-48.
Для прыхільнікаў мастацтва
Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38): Выстава «Я люблю цябе, жыццё» (выстава аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці).
Галерэя «Тызенгаўз» (пл. Тызенгаўза, 4): Выстава Алена Івановай, мастачкі з Мінска.
Новы замак (Сенатарская зала): выстава Штэфана Капелькама «Мясцовы час».
Лядовы палац спорту 30 сакавіка Барыс Маісеяў з праграмай «За каханнем пра каханне». Пачатак 19.00.
Падрыхтаваў ТС