Конны паход па мясцінах ВКЛ

Скончыць паход, які мусіць паўтарыць шлях Вітаўта Вялікага, энтузіясты маюць намер праз 40 дзён на беразе Чорнага мора. Сярод удзельнікаў экспедыцыі – дзве жанчыны. Сярод асобаў, якія будуць суправаджаць конніцу, і віцэ-мэр Вільні Гінтаўтас Бабравічус.

 

Гэты паход зыніцыянаваў вядомы літоўскі бізнесмэн, арганізатар фэсту Be2gether Гедрус Клімкявічус, які сам будзе ўдзельнічаць у паходзе. Коннікі адолеюць больш за 2 тысячы кіламетраў да ўкраінскага горада Ачакаў на Чорным моры. Падчас экспедыцыі ўдзельнікі збяруць матэрыял для дакументальнага кіно пра культурную спадчыну ВКЛ.

 

Коні пароды жэмайтукас абраныя невыпадкова: менавіта на такіх конях ездзілі вершнікі ВКЛ. Парода вядомая ў Літве больш за 700 гадоў, і неаднаразова знаходзілася на мяжы знікнення. Зараз у Літве налічваецца каля 400 коняў пароды жэмайтукас.

 

Гродзеншчына мае выразныя і багатыя сляды часоў Вялікага княства Літоўскага. Найперш Навагрудак – першая сталіца Вялікага княства, Гродна, які быў княскім цэнтрам, Крэва, дзе была заключаная ўнія, гэта і Гальшаны, адкуль паходзіць Соф’я Гальшанская, жонка Ягайлы, сталіца Радзівілаў – гарады Мір і Несвіж. Гэта няпоўны пералік таго, што можа сведчыць на Гродзеншчыне пра часы Вялікага княства Літоўскага. Аднак ці плануюць вершнікі наведаць гэтыя мясціны, пакуль не паведамляецца.

alt=”Image 10862″ >

Здымкі з ru.delfi.lt