Прэзідэнт у якасці каляднага падарунка

“За” прагаласавалі адзінагалосна ўсе 108 дэпутатаў.

 

Пытанне аб разглядзе даты прэзідэнцкіх выбараў было ўнесена ў парадак дня сённяшняга пасяджэння сесіі за некалькі хвілін да пачатку пленарнага пасяджэння.

 

Першае пасяджэнне Цэнтрвыбаркама з нагоды прэзідэнцкіх выбараў адбудзецца 15 верасня. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына. На два туры выбараў выдаткоўваецца 37 мільярдаў рублёў. Пры неабходнасці другі тур прэзідэнцкіх выбараў можа прайсці 26 снежня.

 

Кандыдаты ў прэзідэнты павінны зарэгістраваць ініцыятыўныя групы не пазней за 24 верасня. А тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі трэба сфармаваць да 29 верасня. Пра гэта распавёў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік, паведамляе “Наша ніва”.

Для тых суб’ектаў, якія збіраюцца вылучацца ў прэзідэнты, галоўная задача аператыўна зарэгістраваць ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў. Група павінна падаць заяву і спіс у ЦВК за 85 дзён да дня выбараў.

 

Каляндарны план і ўзоры падпісных лістоў будуць прынятыя ўжо 15 верасня на паседжанні Цэнтрвыбаркаму. Гэтыя дакументы неабходныя як для арганізатараў выбараў, так і для патэнцыйных кандыдатаў, кажа сакратар ЦВК.

Здымак з kp.by

Сярод тых, хто выказаў намер прэтэндаваць на пасаду прэзідэнта Беларусі, тры паходзіць з Гродзеншчыны. Поўны пералік патэнцыйных кандыдатаў з кароткай інфармацыяй можна прачытаць у газеце “Наша ніва”.

 

З выкарыстаннем інфармацыі Радыё Рацыя