Гродзенскія фантаны будуць працаваць яшчэ месяц

Звычайна гэта адбываецца ў сярэдзіне кастрычніка, у залежнасці ад тэмпературы паветра. Самая галоўная ўмова пры выкананні гэтых прац – поўнасцю вызваліць фантаны ад вады, да кропель, інакш яны могуць замерзнуць і пашкодзіць фантаны. Усе ягоныя трубапровады прадуваюць сціснутым паветрам, – патлумачыў намеснік генеральнага дырэктара Гродзенскага вытворчага аб’яднання “Жыллёва-камунальная гаспадарка” С. Сяргей.

 

Узводзіць нейкі новы фантан у Гродна ў наступным годзе не прадугледжваецца бюджэтам. Нядаўна ўвялі ў эксплуатацыю фантан “Сяброўства народаў” на адкрыццё Фестывалю нацыянальных культур. Утрыманне фантанаў абыходзіцца гораду нятанна. Рамонтныя працы таксама цягнуць грошы. Прыкладам, нядаўна на Дзень паветрана-дэсантных войскаў падчас разбівання цэглаў пашкодзілі фантан у парку Жылібера – разбілі падсветку і жарало, з якога выцякае вада. Адказных так і не знайшлі, таму гарадская камунальная служба мусіла за свой кошт узнаўляць пашкоджаныя часткі.

 

Здымак з gorod.grodno.by