Угодкі першай каранацыі абраза на Беларусі

19 верасня 1730 г. адбылася каранацыя папскімі каронамі, на свята Раства Багародзіцы па юліянскім каляндары.

 

На той час было вядома тры выявы Жыровіцкай Іконы Маці Божай, якія праславіліся цудамі: першая – каменная, якая цудоўна з’явілася ў XV стагоддзі і знаходзілася ў Жыровічах. Другая – Ікона-фрэска з базыліянскай царквы св. Сяргея і Вакха ў Рыме. Трэцяя, мастацкая копія другой, была напісана на палатне як копія рымскай Іконы-фрэскі. Гэтая Ікона была каранаваная папскімі каронамі і зараз шануецца ў Слоніме, ў касцёле св. Андрэя.

 

На працягу стагоддзяў перад гэтай Іконай маліліся грэка-католікі (уніяты), рыма-католікі, праваслаўныя. Пілігрымы прыбывалі і прыбываюць з розных рэгіёнаў Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны, Расеі.

 

Малітоўны ўспамін Каранацыі Жыровіцкай Іконы Маці Божай адбудзецца у нядзелю 19 верасня 2010 г. ў касцёле св. Андрэя ў Cлоніме, якім апякуюцца Айцы Капуцыны. Гэта будзе набажэнства падзякі Богу за апеку Багародзіцы над усімі жыхарамі Беларусі ды час малітвы аб Божым Блаславенні для нашай Бацькаўшчыны

Паводле інфармацыі svjazep.org