Гродзенскім чыноўнікам не падабаюцца сшыткі з вясёлымі шкілетамі
Упраўленне гандлю і паслугаў распаўсюдзіла публікацыю абласной газеты “Гродзенская праўда” пра сшыткі з могілкавай тэматыкай, паведамляе “Еўрарадыё”.
Чыноўнікі раяць забараніць продаж пісьмовых прыладаў з вясёлымі шкілетамі, крыжамі і могілкамі. “Рэкамендуем прыняць тэрміновыя меры і зняць з продажу тавары з сімволікай, якая не развівае ў дзяцей і падлеткаў пазітыўнага стаўлення да жыцця, не вучыць радавацца жыццю і бачыць у навакольным свеце прыгажосць”, — сказана ў даручэнні.
Здымак з grodnonews.by