Сёння ўначы да Зямлі наблізіцца газавы гігант

Юпітэр будзе знаходзіцца ад Зямлі за 558,8 мільёнаў кіламетраў. Наступным разам гэтак блізка да Зямлі Юпітэр будзе знаходзіцца ў 2022 годзе.

 

Як сцвярджаюць спецыялісты, пры ясным надвор’і самая вялікая планета Сонечнай сістэмы будзе бачна ўначы з Зямлі няўзброеным вокам, прычым Юпітэр будзе ззяць ярчэй за ўсе зоркі. А ў тэлескоп ці бінокль у гэты час можна назіраць не толькі саму планету, але і яе спадарожнікі.

 

Юпітэр з’яўляецца пятай планетай ад Сонца і лічыцца газавым гігантам. Пры гэтым яго маса нашмат большая за масу ўсіх астатніх планет сістэмы, разам узятых. Планета была вядомая людзям з глыбокай старажытнасці.

Паводле інфармацыі БЕЛТА

Здымак з www.astronet.ru