Шчучынскі Багач запрашае

Багач асацыяваўся ў беларусаў з багаццем – акурат у гэты час увосень засекі былі поўныя ўраджаю і розных смачнасцяў. Галоўным элементам свята робіцца міса з зернем, у якую ставіцца свечка, найчасцей грамнічная. Свечка ставіцца адна на ўсю вёску, у доме гаспадара, які хутчэй ці больш за ўсіх сабрай ураджаю. Святар служыць малебен, і свечка пераносіцца ў наступную хату.

 

Пасля тэатралізаванай дэманстрацыі звычаю «Багач» будзе ладзіцца канцэрт фальклорных калектываў Орлі (Шчучынскі раён) і суседніх мясцовасцей. Таксам будзе арганізаваны кірмаш з мясцовымі сувенірамі і стравамі беларускай нацыянальнай кухні.

 

Фестываль падтрыманы сумесным праектам ЕС і ПРААН «Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні».