Гандаль запрашэннямі польскіх працадаўцаў
Кошты дасягаюць 200 еўра за запрашэнне. У выніку колькасць «працаўнікоў», якія накіраваліся ў Польшчу па набытых запрашэннях, значна ўзрасла. Прапарцыйна павялічылася і колькасць разглядаў у раённых судах Падляшскага ваяводства: некаторыя змаглі на працягу некалькіх месяцаў перасекчы беларуска-польскую мяжу 80-100 (!) разоў, маючы ў пашпарце толькі працоўную візу. Аднак з запрашэннем для працаўладкавання ў Польшчы чалавек можа прэтэндаваць толькі на працоўную візу, якая выкарыстоўваецца толькі ў мэтах працаўладкавання за мяжой. У іншых выпадках Крымінальны кодэкс Рэспублікі Польшча разглядае гэта як загадзя ілжывае падаванне інфармацыі службовым інстанцыям краіны, за што прадугледжана пакаранне да пазбаўлення волі на тры гады.
ТС паводле інф. БелТА