Ідзе прыём заяваў ва “Універсітэт Залатога Веку” (дададзена відэа)

| Без катэгорыі

Праект адрасаваны сталым людзям (50+), якія хочуць развівацца і быць карыснымі грамадству.

 

Заняткі ў межах праекту пачнуцца ў Гродне ў сярэдзіне кастрычніка.

 

Слухачоў чакаюць агульныя лекцыі, трэнінгі, гасцёўні, а таксама разнастайныя секцыі па інтарэсах – кампутарныя курсы, ёга, «Акадэмія мастацтваў Залатога Веку», фота, «Жыццёвы дзённік», «Беларускія вячоркі», цыкл экскурсій па горадзе і г.д.

 

Запоўніць альбо атрымаць анкету, а таксама дадатковую інфармацыю, можна ў офісе грамадскага аб’яднання «Цэнтр «Трэці сектар» па вул. Будзённага, 48а-11 (тэл. 75-71-72).

 

 

На здымку: майстар-клас па гімнастыцы Тай Чы ва “Універсітэце Залатога Веку”

 

Фота Тэрэзы Гасперовіч