Як беларускія памежнікі спынілі літоўцаў на кані

4 мужчыны з Шальчынінкайскага раёну нарыхтоўвалі дровы. Працэс не абыйшоўся без гарэлкі. Калі тая скончылася, было вырашана па-хуткаму зганяць у Беларусь за дабаўкай. Мужчыны селі на воз, запрэжаны канём, і паехалі напрамкі праз мяжу, пакідаючы за сабой на кантрольна-следавых палосах сляды, пакуль не сутыкнуліся з памежным атрадам у раёне вёскі Масюны.

 

У выніку такога алкатурызму нарыхтоўшчыкі дроваў атрымалі штраф і забарону ўезду ў Беларусь цягам трох гадоў.

 

Паводле gpk.gov.by