Другая бясплатная экскурсія па Гродне
Гэта быў час пасляваеннай адбудовы, час узнікнення новай ідэалагічнай сістэмы, якая пранікала ва ўсе сферы жыцця нашага горада і выражалася не толькі ў помніках Леніну, Сталіну, якіх багата было на нашых вуліцах.
Гэта быў час магутных ідэалагічных святкаванняў (100 год Леніну, 50 год СССР і БССР і інш.), суцэльных чырвоных дзён календара і многага іншага, што назаўсёды сышло (ці амаль сышло) ў мінулае. Між тым гродзенцы працягвалі жыць сваім звычайным жыццём, любілі пасядзець у неіснуючых цяпер піўных і кавярнях і пасылалі сваім сваякам дзе-небудзь у Навасібірску купленыя на Грандзіцкім рынку польскія сумачкі, або іншыя вырабы замежнай лёгкай прамысловасці.
– Экскурсія пройдзе праз цэнтр горада – па вуліцах Савецкай, Ажэшкі і да чыгуначнага вакзала. Экскурсія будзе праводзіцца на аснове аб’ектаў савецкай эпохі, расповед, з аднаго боку, будзе пра аб’екты савецкай архітэктуры – універмаг, палац тэкстыльшчыкаў, з іншага боку – пра цікавыя мясціны, якія на сёння зніклі – піўныя, кавярні, дзе стаялі спекулянты, помнікі Сталіну і Леніну, – патлумачыў гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч, каардынатар праекта “У пошуках гісторыі: паўсядзённае жыццё савецкага Гродна”, у межах якога ладзяцца экскурсіі.
Па пасляваенным савецкім Гродне нас правядзе вядомы гродзенскі крязнаўца, вялікі патрыёт свайго горада Віктар Саяпін.
Экскурсія пройдзе у суботу 2 кастрычніка. Збор у 11 гадзін каля экрана на Савецкай плошчы. Папярэдняя экскурсія была прысвечана падзеям у Гродне ў верасні 1939 г.
Здымкі Тэрэзы Гаспяровіч
alt=”Ленін” >