Беларусістыка сярод польскіх абітурыентаў робіцца ўсё больш непапулярнай
– Патрабавалі як найменей 15 студэнтаў, – кажа прафесар Багуслаў Наваўеўскі, дэкан філалагічнага факультэта. А таму ён не выключае, што чакаюцца змены ад гэтага акадэмічнага году. Магчыма, беларуская мова будзе толькі ў межах спецыяльнасці на ўсходнеславянскай філалогіі.
– Тут праблемы з наборам няма. А правядзенне кірунку для невялікай групы ёсць малааплатным, – дадае прафесар Наваўеўскі.
Малому набору на беларускую філалогію не дзівіцца Радаслаў Орышчышын, сацыёлаг Беластоцкага ўніверсітэту:
– Моладзь ведае, што ў Беларусі на афіцыйных сустрэчах ужываецца расейская мова.
На дадзены момант кафедра беларусістыкі існуе толькі ў Варшаўскім універсітэце.
Паводле www.poranny.pl/