Супраць АЭС – беларускіх, літоўскіх, розных
Арганізатары акцыі – Міжнародны рух “Навукоўцы за бяз’ядзерны свет”, беларуская ГА “Экасфера”, літоўская экаарганізацыя “Атгайя” – лічаць непрымальным будаўніцтва новых АЭС у краінах Балтыкі і Беларусі з-за высокага ўзроўню экалагічных рызык дадзеных аб’ектаў, падае padzeja ў сваім блогу.
Практычна кожны год у розных краінах свету адбываюцца лакальныя аварыі на атамных аб’ектах. Не абыходзіцца без ахвяр і шкоды. Будаўніцтва новых атамных аб’ектаў у Літве і Беларусі, у прыватнасці, можа нанесці непапраўную шкоду навакольнаму асяроддзю і здароўю грамадзян гэтых краін, а таксама быць катастрафічнай у сваіх наступствах.
Цягам усяго кастрычніка ў Вільні будуць адбывацца розныя акцыі з мэтай супрацьдзеяння будаўніцтва АЭС у рэгіёне, а таксама прыцягненні грамадскай увагі да дадзенай праблематыкі.
Акцыя ладзіцца ў сераду 29 верасня а 18 гадзіне ў раёне Кафедральнай плошчы і праспекта Гедыміна.
Здымак з club.itdrom.com