Гродзенскі праект прадставяць на інвестфоруме ў Нямеччыне

|

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні адміністрацыі СЭЗ “Гроднаінвест” Аляксандр Панамароў. Праект коштам у 30 мільёнаў еўра прадугледжвае будаўніцтва транспартна-лагістычнага цэнтра, які забяспечыць комплекснае лагістычнае абслугоўванне працэса дастаўкі, мытнага афармлення і апрацоўкі паветраных, чыгуначных і аўтамабільных грузаў з прапановай адпаведных паслуг. Плануецца, што на тэрыторыі ў 25,5 га размесцяцца і аб’екты сэрвіса – стаянкі, СТА, гатэльны комплекс, медычны пункт, кафэ і крамы, цэнтр сувязі.

 

Па словах Аляксандра Панамарова, ініцыятары праекта спадзяюцца на цікавасць патэнцыйных інвестараў да спрыяльнага геаграфічнага становішча пляцоўкі, наяўнасці міжнароднага аэрапорта, чыгуначных шляхоў, а таксама прысутнасці ў зоне разгалінаванай сеткі аўтадарог з утварэннем у перспектыве новага міжнароднага транспартнага калідора, які наўпростава злучыць памежны пераход “Брузгі” з трасай Гродна-Мінск.

alt=”участак СЭЗ” >

Беларускі інвестыцыйны форум адбудзецца ў межах Еўрапейскага фінансавага тыдня 17 лістапада ў Франкфурце-на-Майне.

Паводле інфармацыі БЕЛТА

Здымак з www.grodnoinvest.com