Яраслаў Раманчук наведае Гродна
Па Гродзеншчыне за яго вылучэнне падпісалася каля 8 тысяч чалавек. Пра гэта паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін. Больш дакладны графік сутрэч патэнцыйнага кандыдата ў Гродне будзе вядомы пазней.
11-12 кастрычніка Яраслаў Раманчук здзейсніў візіт у Польшчу, дзе сустрэўся з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім, главой сената Богданам Барусевічам і кіраўніком парламенцкага камітэта па міжнародных справах Анджэем Халіцкім. Палітык падкрэсліў, што сустракаўся не толькі з прадстаўнікамі ўладаў, але і з актывістамі польскай апазіцыі – у прыватнасці, віцэ-прэзідэнтам партыі “Права і справядлівасць” Адамам Ліпіньскім, а таксама з прадстаўнікамі экспертных і дзелавых колах Польшчы.
З патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Гродна падчас збору подпісаў наведаў 6 кастрычніка Андрэй Саннікаў. 22 кастрычніка плануецца прыезд яшчэ аднаго кандыдата – Аляксандра Лукашэнкі.