Дзень цвярозасці будзе мець рэкамендацыйны характар
Праект адпаведнага рашэння быў падрыхтаваны Гродзенскім Упраўленнем унутраных спраў. Мяркуецца, што ў гэты дзень будуць праводзіцца прафілактычныя лекцыі, размовы, рэйды, а таксама рэкамендавана ўстрымацца ад продажу алкагольных напояў.
– Органы мясцовага самакіравання па вобласці, а таксама суб’екты гаспадарання будуць самастойна вырашаць, прыняць гэтую рэкамендацыю ці не, – тлумачыць начальнік аддзела гандлю і паслуг гродзенскага аблвыканкама Ала Лебедзева. – Як гэта вырашыць кожная гандлёвая кропка, я не ведаю. Калі быў Дзень цвярозасці ў горадзе, не прадаваў ніхто. Калі патрабуюць выкананне планаў продажу, павышэнне абаротаў, то што ў такой сітуацыі вырашаць суб’екты гандлю, я не ведаю.
На погляд Алы Лебедзевай, больш мэтазгодна было б, верагодна, праводзіць такія дні па ўсё рэспубліцы, зацверджаныя адпаведным нарматыўным дакументам.
Абласным Днём цвярозасці пастановай гродзенскага аблвыканкам № 492 прызнаная кожная трэцяя пятніца месяца.