Апошні выезд крытычнай масы ў Гродна
– Гэта будзе такое афіцыйнае закрыццё, узгодненае з гарадскімі ўладамі і суправаджэннем ДАІ, – тлумачыць адзін з удзельнікаў крытычнай масы Іван Найдзёнаў. – Выезд будзе ўвечары, таму будзем прычапляць ліхтарыкі, возьмем сцяжкі – усё як звычайна. Мяркую, пры добрым надвор’і чалавек 80 збярэцца.
Выязджаць раварысты плануюць з Савецкай плошчы а 19 гадзіне. Абмяркоўваючы закрыццё сезону на гродзенскім форуме, не ўсе ўдзельнікі пагаджаюцца з апошнім выездам у канцы кастрычніка – калі будзе дазваляць надвор’е, крытычная маса будзе арганізоўвацца і пазней.
Пачынаючы ад сакавіка, крытычная маса ў Гродне ладзілася штомесяц. З гэтага году мерапрыемства ладзіцца афіцыйна – са згоды гарадскіх улад і ў суправаджэнні машын ДАІ.
alt=”мапа” sub=”Планаваны маршрут крытычнай масы” >
Здымкі з http://forum.grodno.net