Цыркавы нумар Людмілы Якімовіч увайшоў у топ-10

|

Як паведамляе афіцыйны сайт конкурсу, першае месца ў конкурсе талентаў, а з ім і аўтаматычны выхад у лік фіналістак, заняла дзяўчына з Ірландыі, якая пакарыла журы і гледачоў ігрой на скрыпцы. Беларуская ўдзельніца для гэтага конкурсу падрыхтавала цыркавы ілюзійны нумар.

 

Удзельніцы конкурсу “Міс свету” прыбылі ў Кітай 30 верасня. Па выніках міні-конкурсаў вызначыліся ўладальніцы тытулаў: “Міс бікіні” (Пуэрта-Рыка), “Міс спорт” (Паўночная Ірландыя) і “Міс топ-мадэль” (Нарвегія).

 

Сёлета конкурс “Міс свету” сабраў рэкордную колькасць удзельніц: за карону пераможцы спаборнічаюць 120 дзяўчат. Фінал конкурсу пройдзе 30 кастрычніка. Тэлеканал ОНТ набыў правы на трансляцыю шоу.

 

“Міс свету” – адзін з найбуйнейшых і найстарэйшых інтэрнацыянальных конкурсаў прыгажосці. Ён быў заснаваны ў Вялікабрытаніі ў 1951 годзе Эрыкам Морлі. Беларускім канкурсанткам яшчэ ніколі не атрымлівалася выйсці ў лік фіналістак “Міс свету”.

 

Паводле інфармацыі БелаПАН

Здымак з vminsk.by