У Азёрах прымушаюць падпісвацца за Аляксандра Лукашэнку

|

На пачатку кастрычніка начальнік Дзмітрыева Міхаіл Каржакоўскі паведаміў усім падначаленым, што яны мусяць прыйсці на працу з пашпартамі – нібыта для таго, каб падпісацца за вылучэнне назіральніка ад іх калектыву на паседжанні тэрытарыяльнай камісіі.

 

Пазней выявілася, што працаўнікоў прымушаюць падпісацца ў падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.

Падпісныя лісты належалі А.Кужылінаву, які займае пасаду намесніка старшыні СВК “Азёры” па ідэалагічнай працы.

Сам Міхаіл Каржакоўскі не меў ніякага права збіраць подпісы, паколькі не з’яўляўся сябрам ініцыятыўнай групы А.Лукашэнкі.

Канстанціна Дзмітрыева, які не мае беларускага грамадзянства, таксама прымушалі падпісвацца, што з’яўляецца чарговым грубым парушэннем выбарчага заканадаўства.

 

Усе гэтыя факты Канстанцін Дзмітрыеў выклаў у сваёй скарзе, якую скіраваў у ЦВК 20 кастрычніка.

Адказу ён пакуль не атрымаў. 

 

Паводле http://spring96.org