Новае жыццё “Чырвонай Зоркі”
Абноўленая “Чырвоная Зорка ”на сёння першы і пакуль адзіны кінатэатр павышанай камфортнасці ў краіне . Аўтаматызаваны продаж квіткоў, магчымасць замовіць кубак кавы адразу ў залу перад кінапраглядам, мяккія скураныя крэслы, лесвіца з падсветкай. Каштаваць квіткі на кінасеансы ў “Чырвоную Зорку” будуць 8, 10 і 12 тысяч рублёў.
Адкрыць кінасезон плануецца новай беларускай стужкай “Кадэт”.
Святочнае адкрыццё і першы паказ адбудуцца а 16 гадзіне.
Здымак паводле grodnonews.by