Прадпрымальнікі з “Кароны” звярнуліся да прэзідэнта

|

Такія кошты па кішэні далёка не кожнаму прадстаўніку дробнага бізнеса:

Ведаем сапраўдную сітуацыю. Службовыя асобы аблвыканкама зацвярджаюць такія стаўкі і ідуць на падвышэнне. Хоць Савет прадпрымальнікаў “Кароны” былі супраць. Быў сход, на якім большасць прагаласавала супраць.

Уладальнікам гродзенскага рынка “Карона” з’яўляецца аднайменнае іншаземнае акцыянернае таварыства, якое арандуе плошчы ў прадпрыемства “Гронітэкс” і няўхільна падвышае кошт арэнды.

 

На працягу некалькіх апошніх гадоў прадпрымальнікі рынка неаднаразова звярталіся да мясцовых уладаў з прапановай станоўча вырашыць сітуацыю з аплатай арэнды.

Безвыніковасць такіх спробаў вымусіла прадстаўнікоў дробнага бізнесу звярнуцца ў Адміністрацыю прэзідэнта.

 

Паводле http://new.racyja.com

Фота з сайта http://grodno-info.net