Гомельскага злодея-гастралёра затрымалі ўжо на цягніку
Жыхара Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці затрымалі 5 лістапада паводле падазрэння ў чатырох крадзяжах, здзейсненых цягам аднаго дня ў Гродна. Абкрасці пятую не паспеў – у хаце была гаспадыня, і злодзей збег. Аднак жанчына паспела ўбачыць у акне падазронага мужчыну, апранутага ва ўсё чорнае, і паведаміць пра гэта ў міліцыю. Злодзея-гастралёра затрымалі ў цягніку “Гродна-Гомель”.
Дагэтуль злодзей быў шэсць разоў асуджаны за кватэрныя крадзяжы. З мноства варыянтаў дамушнік абіраў кватэры, размешчаныя на другім паверсе, і адкрываў у іх вокны. На выпадак з‘яўлення гаспадароў намерваўся праз іх уцякаць.
Зараз затрыманы находзіцца ў ізалятары і поўнасцю прызнае сваю віну. Скрадзеныя каштоўнасці і грошы вернуць іх уладальнікам.