Гродзенцы ўбачаць джунглі Амазонкі і лацінаамерыканскіх актораў
Сёння ў кінатэатры “Чырвоная зорка” пакажуць мастацкі фільм “Брат” маладога венесуэльскага рэжысёра на гішпанскай мове з рускімі субтытрамі. Фільм атрымаў гран-пры Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю. Чакаецца, што з гродзенскімі гледачамі сустрэнуцца галоўныя героі венесуэльскай стужкі.
11 лістапада у “Чырвонай зорцы” пакажуць дакументальны фільм пра сістэму дзіцячых і юнацкіх аркестраў Венесуэлы.
Таксама для навучэнцаў 37-й школы і гарадской гімназіі выступяць музычны калектыў “Алі Прымера” і танцавальны гурт “Йоланда Марэна”. Гродзенскія юныя піяністы дададуць каларыту – яны выступяць з канцэртам на творы лацінаамерыканскіх аўтараў.
11 лістапада ў Гродзенскай выставачнай залі адбудзецца адкрыццё выставы “Фарбы джунгляў”. На выставе будуць прадстаўленыя здымкі і малюнкі чэскага мастака-біёлага Яна Дунгела і яго жонкі фатографа Раданы. Яны шмат гадоў даследуюць лацінаамерыканскую прыроду. Іх выстава пакажа джунглі Амазонкі.
Напрыканцы Дзён культуры чакаецца сумесны канцэрт Гродзенскай капэлы і гурта “Йоланда Марэна” лацінаамерыканскага цэнтра імя Сімона Балівара.
На здымку: створаны ў Мінску сквер імя Сімона Балівара